Дарагія Чытачы!
Кастрычнік успрымаецца намі, перш за ўсё, як месяц ружанцовай малітвы. Напэўна, гэта самая папулярная малітва да Найсвяцейшай Панны Марыі. Яна яднае столькі пакаленняў людзей…
Св. Ян Павел ІІ прызнаваўся: “Ружанец – малітва, якую я вельмі палюбіў”. Сапраўды, дзякуючы гэтай малітве мы можам паглыбіцца ў таямніцу жыцця Пана Езуса і Яго Маці, адкрываючы ў ёй таксама частку свайго жыцця.
Падчас аб’яўленняў у Фаціме (Партугалія) Маці Божая заахвочвала: “Штодзень прамаўляйце Ружанец, каб здабыць мір для свету” (аб’яўленні адбываліся ў часы Першай сусветнай вайны). Гэта зварот, скіраваны сёння да кожнага з нас, дзеля нашага ратунку.
Будзем жа паслухмянымі закліку Маці Божай! Будзем штодзень прамаўляць Ружанец у неспакойныя часы, у якія жывём.