Стала традыцыяй, што дзеці, якія ўпершыню прымаюць Езуса Хрыста ў святой Камуніі, на заканчэнне так званага “белага тыдня” пасля гэтай падзеі наведваюць розныя санктуарыі.
Гэта нагода падзякаваць за дар Эўхарыстыі, а таксама даручыць сваё жыццё Богу.
У апошнія дні групы дзяцей з парафій Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), Маці Божай Фацімскай і Божай Міласэрнасці ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) наведалі Гудагай на Астравеччыне.
У санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай дзеці разам са сваімі душпастырамі, катэхетамі і бацькамі аддалі сябе ў апеку Панне Марыі, просячы аб Божым благаслаўленні на наступныя гады свайго жыцця.
Таксама яны ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую цэлебравалі ў санктуарыі іх душпастыры.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: а. Аркадзь Куляха OCD