Skip to main content

Духавенства Астравецкага дэканату памалілася за спачылых святароў і кансэкраваных асобаў

mihaliczki 1

3 лістапада, на наступны дзень пасля ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, у касцёле св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбылася Імша ў інтэнцыі памерлых святароў і кансэкраваных асобаў.

На малітве сабраліся святары і законныя сёстры Астравецкага дэканату. Таксама прысутнічала невялікая група мясцовых парафіян на чале з пробашчам кс. Анатолем Захарэўскім.

Узначаліў цэлебрацыю дэкан Астравецкага дэканату кс. канонік Юзаф Багдзевіч. Гамілію прамовіў пробашч гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі а. Аркадзь Куляха OCD – духоўны айцец дэканату.

На літургіі дзякавалі Богу за спачылых духоўных асобаў і прасілі аб вечным жыцці для іх.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі