Skip to main content

Лідскі дэканат - Гродзенская дыяцэзія

Кандыдаты ў міністранты ў лідскай парафіі Святой Сям’і распачалі чарговы этап

sw rodzina ministranci 3820 снежня, у ІV нядзелю Адвэнту, у лідскай парафіі Святой Сям’і дзевяць кандыдатаў у міністранты атрымалі палярынкі.

Святую Імшу ўзначаліў душпастыр міністрантаў парафіі кс. Андрэй Белаблоцкі. Пасля гаміліі святар прадставіў кандыдатаў пробашчу парафіі кс. Руслану Мазану і запэўніў, што хлопцы гатовыя перакрочыць новую ступень падрыхтоўкі да службы ля алтара.

Затым пробашч памаліўся над кандыдатамі і благаславіў палярынкі.

На заканчэнне абраду кс. Руслан адзначыў, што пакліканне да літургічнай службы алтара з’яўляецца дарам Бога, і заахвоціў вернікаў маліцца за маладых хлопцаў, якія хочуць служыць Пану ля алтара.

Падчас фармацыі кандыдаты ў міністранты атрымліваюць асноўныя тэарэтычныя і практычныя веды аб літургіі і служэнні ля алтара. Уручэнне палярынак з’яўляецца адным з этапаў падрыхтоўкі хлопцаў да літургічнай службы алтара. Канчатковай ступенню ў падрыхтоўцы кандыдатаў у міністранты з’яўляецца ўручэнне комжаў.

Aндрэй Юхнік

 

Біскуп Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі лідскай Фары

lida kanf 6914 верасня стаў асаблівым днём для лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара): акрамя таго, што адзначалася парафіяльная ўрачыстасць, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў групе моладзі сакрамэнт канфірмацыі.

Асвячэнне крыжа адбылося ў вёсцы Пурсці на Лідчыне

kubel 225 ліпеня ў вёсцы Пурсцi, якая належыць да парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Крупаве (Лідскі дэканат) адбылося асвячэнне новага крыжа. Крыж усталяваны па ініцыятыве католікаў гэтай вёскі на месцы ранейшага драўлянага.

Kс. Яўген Шымановіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў сваёй роднай парафіі ў Мінойтах

minojty 3621 чэрвеня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі ў Мінойтах (Лідскі дэканат) кс. Яўген Шымановіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Новапрэзбітэр паходзіць з гэтай парафіяльнай супольнасці.