У Гродне памаліліся за кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці
27 ліпеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

30 чэрвеня пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі.