Пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках кс. Анатоль Захарэўскі ўзяў удзел у закладцы Сямейнага скверу памяці, які размясцілі за Міхалішкаўскім сельсаветам.
Як паведамляе ostrovets.by, да ўдзелу ў мерапрыемстве сельсавет запрасіў усе мясцовыя арганізацыі, сем’і, дэпутатаў, грамадскіх дзеячаў; сярод ахвотных далучыцца да закладкі скверу былі людзі рознага ўзросту.
Ксёндз Анатоль Захарэўскі ўдзяліў прысутным благаслаўленне на гэтую справу.
Старшыня сельсавета Кацярына Емяльян адзначыла: “Акцыю мы вырашылі прысвяціць Тыдню бацькоўскай любові, каб любая сям’я з Міхалішак і нашага сельсавета змагла пасадзіць сваё дрэва. У Год добраўпарадкавання вельмі важна рабіць родны край прыгажэйшым. І рабіць гэта варта з сэнсам. Наша зямля і яе жыхары пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Таму ў памяць аб тых падзеях, каб яны больш ніколі не паўтараліся, мы садзім дрэвы – сапраўдны сімвал жыцця, працвітання і даўгалецця”.