Skip to main content

Духавенства Смаргонскага дэканату памалілася за кс. Здзіслава Вэдэра і іншых спачылых святароў

smargon zaduszki 4

У касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшла сустрэча духавенства Смаргонскага дэканату і Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Здзіслава Вэдэра SDB і ўсіх вядомых спачылых пробашчаў парафій дэканату.

Нагодамі да гэтага стала тое, што 11 лістапада адзначалася другая гадавіна з часу смерці ксяндза Здзіслава, які служыў у гэтай парафіі, і тое, што ў Каталіцкім Касцёле праходзіла актава ўрачыстасці Усіх Святых – час, калі асаблівая ўвага надаецца малітве за памерлых.

Узначаліў цэлебрацыю дэкан Смаргонскага дэканату кс. канонік Антоні Казлоўскі.

У гаміліі ксёндз Антоні звярнуў увагу вернікаў на патрэбу малітвы за памерлае духавенства, адзначыўшы, што святары таксама людзі і ў іх таксама ёсць слабасці і грахі. Ён успомніў і тых святароў, якія адышлі ў вечнасць зусім нядаўна, і дадаў, што смерць наведвае нас без папярэджання і да яе прыйсця трэба быць заўсёды падрыхтаванымі.

Пасля Імшы адбылася малітва “Анёл Панскі”. Таксама ў памяць спачылых душпастыраў Смаргоншчыны зазванілі званы касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі