
10 лістапада айцы піяры, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, наведалі магілы спачылых святароў свайго ордэну, іх бацькоў, а таксама іншых святароў і свецкіх асобаў, чыё жыццё было звязана з гэтай манаскай супольнасцю.
Піяры пабывалі на могілках у Шчучыне, дзе пахаваны а. Віктар Занеўскі SP, і ў Крамяніцы, дзе пахаваны а. Станіслаў Петраш SP.
Наведванне могілак адбылося ў межах актавы ўрачыстасці Усіх Святых, калі ў Каталіцкім Касцёле асаблівая ўвага надаецца малітве за памерлых.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
