Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

25 сакавіка Касцёл прысвеціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі

24 Сакавіка 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 24 Сакавіка 2020

Immaculate Heart of Mary e1498473346878У сувязі з сітуацыяй у свеце і ў нашай краіне, калі пашыраецца эпідэмія каранавірусу, Каталіцкі Касцёл прысвеціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Гэтая прапанова, з якой выступіў старшыня епіскапату Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, будзе рэалізавана ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка.

Матывам да прыняцця такога рашэння стаў заклік Святога Айца Францішка да ўсіх хрысціянаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка 2020 г. у 12.00 разам прамовіць малітву “Ойча наш” у інтэнцыі выбаўлення свету ад заразнай хваробы каранавірусу.

Заклік Папы з’яўляецца заахвочваннем да малітоўнай салідарнасці.

25 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, у санктуарыях Гродзенскай дыяцэзіі, a таксама, паводле разважлівага меркавання пробашчаў, у іншых касцёлах у 11.30 будзе арганізавана адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Напрыканцы адарацыі будзе прачытаны Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Апоўдні, згодна з пажаданнем Папы Францішка, будзе прамоўлена малітва “Ойча наш”. Потым будзе ўдзелена благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам прысутным вернікам і ўсёй Беларусі, благаслаўляючы на чатыры бакі свету.

Да духоўнага ўдзелу ў гэтай ініцыятыве запрашаюцца ўсе вернікі Гродзенскай дыяцэзіі, каб Пан Бог праз рукі Найсвяцейшай Панны Марыі захаваў свет ад гэтай пагрозы, якая забірае чалавечае жыццё паўсюль.

Усе запрашаюцца ў гэты прапанаваны час, нягледзячы на штодзённыя заняткі, уключыцца ў супольную малітву, якая так патрэбна лекарам, санітарам і ўсім медработнікам, а таксама працаўнікам шпіталяў, асабліва інфекцыйных, дзе здзяйсняецца самая вялікая барацьба з новай пагрозай. Малітва патрэбна ўсім, хто змагаецца з наступствамі гэтай эпідэміі.

У сябе дома можна індывідуальна прамовіць Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў небяспецы пандэміі каранавірусу. 

Акт прысвячэння па-беларуску

Акт прысвячэння па-польску

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
  • #Святы Айцец(13)
  • #арцыбіскуп Кандрусевіч (42)
  • #малітва(77)
Створана 24 Сакавіка 2020
Абноўлена 24 Сакавіка 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя