Skip to main content

Дзень святога Мікалая адзначылі з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча ў Сапоцкіне

photo 2025 12 06 23 27 58

6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў раратнюю Імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата ў Сапоцкіне.

Прысутнічала вялікая колькасць дзяцей, паколькі менавіта яны па традыцыі наведваюць раратнія літургіі, – такія Імшы ў гонар Маці Божай цэлебруюцца ў перыяд Адвэнту.

Звяртаючыся да дзяцей, біскуп заахвоціў іх быць на ўзор святога Мікалая вестунамі дабра і дзяліцца з іншымі цеплынёй і любоўю.

photo 2025 12 06 23 28 00

У канцы літургіі маленькія парафіяне атрымалі падарункі ад святога Мікалая. Гэтага святога, якога шануюць як католікі, так і праваслаўныя, вельмі любяць дзеці, у якіх яго постаць асацыюецца з жаданымі каляднымі падарункамі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Людміла Быкоўская