Skip to main content

Дзень другі. ТЭАТР

Цэнтрам парафіяды стала святыня Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы. А 9-й гадзіне кс. пробашч а. Станіслаў Станеўскі CSsR адправіў для ўдзельнікаў парафіяды св. Імшу. Эўхарыстыю ўпрыгожыў спеў парафіяльнага музычнага калектыву.
Пасля св. Імшы распачаліся конкурсы. Удзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя групы, ад малодшых да старэйшых. Спачатку адбыліся: конкурс на веданне Евангелля на тэму “Цуды Пана Езуса – знакамі Божай Міласэрнасці”,  тэст ведаў аб жыцці і гісторыі Касцёла на тэму жыцця і дзейнасці бл. Яна Паўла II, конкурс малюнкаў. Пасля абеду журы выбірала лепшых у конкурсах малых тэатральных формаў і рэлігійнай песні „Sacro Song”. Познім вечарам тэатральная група з Воўпы паказала прадстаўленне “Маленькі прынц”.

Вынікі конкурсаў можна прачытаць па  спасылках:
Sacro Song
Музыка - маё жыццё
Конкурс на веданне Бібліі
Тэатральны конкурс
З жыцця Касцела