13 чэрвеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў, у Лаздунах (Іўеўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.
У гэты дзень група дзяцей падчас урачыстай Імшы ўпершыню ў жыцці прыступіла да эўхарыстычнага стала.
Днём раней перад тым, як першы раз прыняць Езуса ў сваё сэрца, дзеці прыступілі да сакрамэнту пакаяння.
Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Артур Валчкевіч, які заахвоціў дзяцей палюбіць Хрыста ўсім сэрцам.
На заканчэнне Эўхарыстыі маленькія парафіяне выказалі словы ўдзячнасці Езусу за тое, што Ён прыйшоў да іх у святой Камуніі, а таксама падзякавалі тым, хто рыхтаваў іх да гэтай сустрэчы з Богам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Людміла Пясецкая