Mоладзь Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у фестывалі хрысціянскай музыкі ў Баранавічах
8 лютага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся ў 9-ы раз фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”. Горад стаў цэнтрам праслаўлення, гасцінна прыняўшы больш за тысячу хрысціян з усёй Беларусі. Сярод іх была вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.