26 студзеня дзіцячы музычны гурт “Вясёлая грамадка” з Гродна выступіў з калядным канцэртам у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе.
Супольнае калядаванне – адна з найпрыгажэйшых і найстарэйшых традыцый. Таму музычны падарунак гурта прынёс жыхарам Ліды вялікую радасць.
Перад канцэртам члены гурта ўдзельнічалі ў святой Імшы.
За запрашэнне, малітву, незвычайную гасціннасць і сардэчнасць гурт дзякуе пробашчу парафіі ксяндзу каноніку Юзафу Ганьчыцу і ўсім гледачам і парафіянам.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Наталля Белан