Skip to main content

Канцэрт калядных спеваў у Смаргоні адкрыў дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino”

moj betleem 518 студзеня ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбыўся канцэрт калядных спеваў “Мой Бэтлеем”. Гэты новы праект з неверагодным поспехам стартаваў для вернікаў усіх узростаў.

У гэты дзень кожны мог паўдзельнічаць у фестывалі і заспяваць на сцэне. Канцэрт з велізарным задавальненнем адкрылі госці з Гродна – дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча, яго нязменнага кіраўніка і дырыжора.

Хор, які ў мінулым годзе адзначыў 20-годдзе свайго існавання, упрыгожвае спевам найважнейшыя ўрачыстасці ў Гродзенскай дыяцэзіі.

Жыхары Смаргоні ведаюць, як доўгімі зімовымі вечарамі адцягнуць сябе і сваіх блізкіх ад тэлебачання і сацыяльных сетак.

Гасцінныя гаспадары, і зусім маленькія, і старэйшыя, разам з гасцямі з розных гарадоў паказалі і распавялі, як у іх сэрцах і дамах нарадзіўся Хрыстус.

Напэўна, многія ўдзельнікі ўжо сёння з радасцю чакаюць фестываль “Мой Бэтлеем” у Смаргоні ў 2021 г.

Aлена Будроўская