Skip to main content

Канцэрт арганнай і класічнай музыкі адбыўся ў навагрудскай парафіі

nv kancert 525 студзеня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку прайшоў чарговы канцэрт арганнай і класічнай музыкі. Гэтым разам у ім удзельнічалі маладыя таленты Міжнароднай школы QSI з розных краін свету, а таксама таленавітыя навучэнцы дзіцячай музычнай школы №1 імя Л.П. Александроўскай у г. Мінску па класе аргана на чале з выкладчыкам Святланай Рэзько.

У межах канцэрту прагучалі рэлігійныя музычныя творы (калядкі) і творы вядомых класічных кампазітараў: Вівальдзі, Каччыні, Селівестры і іншых.

У якасці акампаніятара ў мерапрыемстве прыняў удзел піяніст Белдзяржфілармоніі, лаўрэат і пераможца шматлікіх нацыянальных і міжнародных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў.

nv kancert 8

Першы падобны канцэрт адбыўся ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку тры гады таму, і з той пары такія мерапрыемствы сталі святочнай традыцыяй парафіі. У гэтым годзе сваімі талентамі жыхароў Навагрудка парадавалі юныя музыканты і вакалісты з Беларусі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Кітая, Паўднёвай Карэі – навучэнцы Міжнароднай школы QSI.

Міжнародная школа QSI у Мінску – незалежная школа сумеснага навучання. Сярод яе навучэнцаў прадстаўлена больш за 25 культур усяго свету. Тут вучацца дзеці, бацькі якіх прыязджаюць у Мінск на працу на абмежаваны час, таму што звязаны з працай дыпламатычных пляцовак, міжнародных грамадскіх арганізацый і прыватных замежных прадпрыемстваў.

Анастасія Пятрова

Фота: Мар'ян Клячкоўскі

 

творчасць, канцэрты, Навагрудак, музыка, дзеці