19 студзеня дзіцячы музычны гурт “Вясёлая грамадка” з Гродна выступіў у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).
Ля цудадзейнай фігуры Пана Езуса Журботнага ўдзельнікі гурта спачатку сабраліся на святой Імшы, а потым выступілі з канцэртам.
У праграме канцэрту былі старыя і сучасныя калядкі і пастаралкі, якія разам з дзецьмі спявалі мясцовыя вернікі.
За сустрэчу, якая прайшла ў сямейнай атмасферы, была напоўнена цеплынёй і любоўю, гурт сардэчна дзякуе ксяндзу каноніку Чэславу Паўлюкевічу, пробашчу парафіі, і ўсім гледачам і парафіянам.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Наталля Белан