Skip to main content

Новы навучальны год у семінарыі

У бліжэйшы час Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя распачне 21-ы год фармацыі маладых святарскіх сэрцаў. Свой першы навучальны год пачнуць алюмны-першакурснікі, якія ўжо 29 жніўня распачнуць падрыхтоўчы курс. Падчас яго маладыя людзі пазнаёмяцца з распарадкам алюмнаў і функцыянаваннем семінарыі. З’езд усіх алюмнаў запланаваны на 3 верасня. Сёлета семінарыя налічвае 50 алюмнаў.

 Новы навучальны год распачнецца 5 верасня, у гэты ж дзень пачнуцца заняткі. У пачатку новага года прадугледжаны рэкалекцыі, якія ў гэтым годзе правядзе кс. Андрэй Рылка, выкладчык Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Рэкалекцыі пачнуцца 7 верасня, а на іх заканчэнне, 10 верасня, адбудзецца ўрачыстасць пачатку новага навучальнага года, падчас якой з інаўгурацыйным дакладам выступіць кс. др Уладзімір Гуляй. На 11 верасня запланавана акцыя паклікання ў парафіях нашай дыяцэзіі, падчас якой браты з трэцяга курса паедуць у свае парафіі ўжо ў сутанах.

З нагоды новага навучальнага года жадаем шмат ласкаў Божых святарам-выкладчыкам на чале з кс.рэктарам Юзафам Станеўскім і алюмнам.