
Урачыстасць упрыгожыў сваім спевам хор з Вішняўца “Cantate Domini”. На заканчэнне св. Імшы кс. Ян Кучыньскі падзякаваў усім сабраным за духоўны і матэрыяльны ўклад у гэту вялікую справу аднаўлення алтара, а таксама заахвоціў вернікаў да штодзённага наведвання і малітвы ў катэдры, дзе на працягу ўсяго дня выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамант. Акрамя гэтага, пробашч парафіі ўручыў памятныя падзякі і дыпломы ўсім тым, хто садзейнічаў аднаўленню алтара. Таксама былі прачытаны віншавальныя лісты ад Міністраў культуры Беларусі і Польшчы. “Гэта “Te Deum” Гродзенскага Касцёла” – сказаў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. На заканчэнне літургіі пастырамі Беларусі было ўдзелена блаславенне.