Арцыбіскуп Кандрусевіч: я са сваім народам, а народ са мной!
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican Newsбеларускі іерарх.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican Newsбеларускі іерарх.
2 кастрычніка, у літургічны ўспамін святых Анёлаў Ахоўнікаў, кардынал Казімеж Ныч выдаў пастанову, у якой паведаміў, што Варшаўская архідыяцэзія збіраецца распачаць беатыфікацыйны працэс с. Ванды Банішэўскай з Кангрэгацыі Сясцёр ад Анёлаў, містыка і стыгматыка.
19 кастрычніка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
У нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбудзе ў Мінск у нядзелю, 11 кастрычніка 2020 года.
Братэрства і сацыяльнае сяброўства – шляхі да будаўніцтва лепшага, больш справядлівага і мірнага свету, у якім не будзе месца ні вайне, ні глабалізацыі абыякавасці: абнародавана энцыкліка Францішка “Fratelli tutti” (Усе – браты)”.
Святы Пасад у чарговы раз заклікаў да мірнага і справядлівага вырашэння грамадска-палітычнай сітуацыі, якая ўзнікла ў Беларусі пасля выбараў.
Як паведамляе catholic.by, падчас свайго біскупскага пасвячэння, якое адбылося 16 верасня, арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла на Беларусі, які, як адзначыў, «цяпер перажывае складаныя часы».
Святы Пасад умяшаўся ў справу арцыбіскупа Тадэвуш Кандрусевіча, якому беларускія ўлады не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь і анулявалі пашпарт. Гэтую інфармацыю пацвердзіў 14 верасня кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа звярнуў увагу на пратэсны феномен, які назіраецца ў многіх частках свету, і заклікаў дзяржаўныя ўлады забяспечыць поўную павагу правоў чалавека і грамадзянскіх свабод.
Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала спецыяльнае паведамленне ў сувязі з візітам у Беларусь высокай ватыканскай дыпламатычнай дэлегацыі.