Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі прайшла ў Дудах

dudy 113 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Дудах (Іўеўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі.

Пяцёра дзяцей у белым убранні ўпершыню прынялі Цела і Кроў Хрыста, што з’яўляецца важным момантам у жыцці хрысціяніна, таму гэты дзень стаў для іх асаблівым.

Для таго, каб дайсці да гэтага радаснага дня, спатрэбілася падрыхтоўка, у межах якой дзеці вучылі малітвы і пазнавалі асноўныя праўды хрысціянскай веры.

Святую Імшу, падчас якой дзеці ў першы раз прыступілі да эўхарыстычнага стала, цэлебраваў пробашч парафіі кс. Вячаслаў Матукевіч. У ёй удзельнічалі шматлікія парафіяне, бацькі і блізкія дзяцей.

JM

 

Першая Камунія, Гродзенская дыяцэзія, дзеці