Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамляе, што 19 кастрычніка адышоў у вечнасць Станіслаў Буклярэвіч, бацька ксяндза Уладзіміра Буклярэвіча, пробашча парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве.
Пахавальная Імша адбудзецца 20 кастрычніка, а 12-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках. Пасля літургіі адбудзецца пахаванне на парафіяльных могілках.
Даручым спачылага Божай міласэрнасці.