17 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў шэраг персанальных змен святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.
Іерарх падзякаваў святарам за ранейшае служэнне ў парафіях і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.
Ксёндз Віталій Валюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Смаргонскі дэканат).
Ксёндз Андрэй Белаблоцкi вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святога Духа (Альшанка, дэканат Гродна-Захад) і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Ксёндз Павел Безляповіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход) і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара, Лідскі дэканат).
Ксёндз Раман Вайцяховіч вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі свв. Космы і Дам’яна (Астравецкі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара, Лідскі дэканат).
Ксёндз Аляксандр Вараб’ёў вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат).
Ксёндз Дзяніс Бразінскі вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара, Лідскі дэканат) і прызначаны вікарыем катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход).
Ксёндз Станіслаў Краўчанка вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара, Лідскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі свв. Космы і Дам’яна (Астравецкі дэканат).
Ксёндз Яўген Ціхан вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні (Радунскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).
Ксёндз Дзмітрый Папянюк вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) і прызначаны вікарыем парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (Лідскі дэканат).
Таксама ў гэты дзень біскуп Аляксандр Кашкевіч уручыў дэкрэты траім новапрэзбітэрам.
Кс. Юрый Марціновіч