17 ліпеня тры новапрэзбітэры атрымалі дэкрэты, якія скіроўваюць іх на служэнне ў Касцёле на Гродзеншчыне.
Першыя намінацыйныя дэкрэты ўручыў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Kсёндз Яўген Амасёнак прызначаны вікарыем у катэдральную парафію св. Францішка Ксаверыя ў Гродне (дэканат Гродна-Усход)
Kсёндз Томаш Мікалайчык прызначаны вікарыем у парафію св. Вацлава ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат)
Kсёндз Aндрэй Струкель прызначаны вікарыем у парафію Святога Духа (Альшанка) у Гродне (дэканат Гродна-Захад)
Біскуп Гродзенскі пажадаў новапрэзбітэрам на парозе святарскага шляху, каб яны з вялікай руплівасцю і самапрысвячэннем служылі людзям, да якіх былі пасланы, і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.
Kсёндз Яўген Амасёнак нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г., паходзіць з парафіі св. Андрэя, апостала, у Слоніме.
Kсёндз Томаш Мікалайчык нарадзіўся 1 красавікa 1996 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Kсёндз Aндрэй Струкель нарадзіўся 19 лістападa 1993 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
Прэзбітэрскае пасвячэнне святары прынялі 27 чэрвеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пасвячэнне ўдзяліў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Kс. Юрый Марціновіч