У гродзенскай катэдры будзе выстаўлены кніга спачуванняў, у якой можна пакінуць свае запісы.
Пахавальная цырымонія адбудзецца 25 ліпеня а 12.00 у пінскай катэдры.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі глыбока смуткуюць у сувязі з адыходам нязломнага, адданага і вернага свайму пакліканню Ксяндза Кардынала і запэўніваюць аб сваёй малітве.
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 годзе ў Эстоніі, у горадзе Валк. Ахрышчаны ў Рызе. Калі яму было 3 гады, усю сям’ю саслалі ў Сібір. Пасля выртання адтуль, у 1933 г., паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. 8 красавіка 1939 г. прыняў святарскае пасвячэнне і быў накіраваны на працу ў Пружанах. У выніку рэлігійнага пераследу быў арыштаваны і прыгавораны да смерці. Выканаць прысуд перашкодзіла нямецка-савецкая вайна. Аднак у 1944 г. малады святар зноўку быў арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў лагера, дзе цяжка працаваў – спачатку ў Сібіры, а потым на Северным Полюсе, у Інце каля Варкуты. У 1954 г., пасля вызвалення, вярнуўся ў Пінск.
У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел II надаў яму кардынальскую годнасць – гэта быў першы кардынал за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі. Гэта стала прызнаннем заслуг не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры, а таксама пазіцыі Касцёла ў Беларусі і яго ролі ў дзеях Паўсюднага Касцёла.
У 1999 г. кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, што падкрэслівала яго надзвычай важную ролю ў Касцёле і краіне.
27 верасня 2004 г. папа Ян Павел II уручыў кардыналу Казіміру Свёнтэку ўзнагароду Fidei testis (Сведка веры), прызначаную яму Інстытутам Паўла VI у італьянскім горадзе Брэшты.
14 чэрвеня 2006 г. Святы Айцец Бенедыкт XVI прыняў просьбу аб звальненні з пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіяй Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтэка.