Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

200-годдзе асвячэння касцёла з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча адзначылі ў Вішневе

29 Чэрвеня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 29 Чэрвеня 2020

2020 06 28 vishneva 033У нядзелю 28 чэрвеня вернікі парафіі святога Юды Тадэвуша, што на Смаргоншчыне, разам са сваім пастырам біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам адзначылі 200-гадовы юбілей кансэкрацыі парафіяльнага касцёла святога Юды Тадэвуша.

Два стагоддзі існавання ў Вішневе мураванай святыні святкавалі як вялікі фэст: быў і тадыцыйны кірмаш, і спевы са скокамі. Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, з усяго наваколля, пераважна каталіцкага, сабраліся ў гэты дзень да свайго касцёла-імянінніка па-святочнаму апранутыя вернікі.

Ужо дзве сотні гадоў святыня на высокім пагорку як маяк паказвае людзям шлях да Хрыста. За гэты час не адно пакаленне мясцовых жыхароў прыняло тут сакрамэнт хросту, ядналася з Богам у споведзі і Камуніі, бралася шлюбам і адыходзіла ў апошні зямны шлях, які завяршаўся на могілках каля касцёла.

Ці трэба казаць, што святыня — гэта і прыгожы твар мястэчка, і сэрца яго простага жыцця, і яго ўзнёслая душа?..

Вядома, што ўжо ў XVIII ст. у Вішневе дзейнічаў драўляны касцёл Свірскага дэканата і місія езуітаў пры ім. Айцы Таварыства Езуса заснавалі ў Вішневе і так званую "факультэцкую школу".

2020 06 28 vishneva 001

Мураваная святыня ў стылі класіцызму на маляўнічым пагорку пачала будавацца ў 1811 годзе, пра што сведчыць дата на закладным камені падмурку, які відаць злева ад уваходу ў сакрыстыю. У гэты ж час быў створаны і абраз святога Юзафа з Дзіцяткам Езусам пэндзля мастака Яна Дамеля. Велічная ікона, нядаўна адрэстаўраваная, і сёння знаходзіцца над галоўным алтаром вішнеўскага касцёла. 12 верасня 1820 года святыню пад тытулам святога апостала Юды Тадэвуша кансэкраваў біскуп Тадэвуш Кундзіч, суфраган Троцкі.

Урачыстую цэлебрацыю з нагоды 200-годдзя асвячэння вішнеўскага касцёла узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Яна адбылася ў асабліва папулярны ў мясцовых вернікаў фэст у гонар вельмі шанаванага тут святога Яна Хрысціцеля.

Перад Імшой пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе кс. Антоній Казлоўскі прадставіў сабраным новае выданне мастацка-дакументальнай аповесці Анатоля Шчучкі "Святыняў маўклівыя цені", прысвечанай гісторыі гэтых мясцін, адкуль паходзіць і род аўтара.

На вокладцы кнігі — абрыс вішнеўскага касцёла пад Укрыжаваным Хрыстом, з ранаў якога сцякае святая Кроў, а таксама алтарны абраз святога Юзафа. Людзі ахвотна набывалі кніжачкі сабе і ў падарунак блізкім, многія з якіх, як і аўтар, жывуць далёка ад родных мясцін, ад прыгожага касцёла на вішнеўскім узгорку.

2020 06 28 vishneva 028

Але нават будучы далёка, большасць з іх захавала духоўную сувязь з гэтым святым месцам. І нават калі многія не змаглі асабіста прыехаць на свята, яны ядналіся са сваімі землякамі з дапамогаю прамой трансляцыі, арганізаванай з Вішнева парталам Catholic.by.

Святочным падарункам вішнеўскім вернікам ад парталу Касцёла ў Беларусі стала выстава фотаздымкаў абраза Маці Божай Будслаўскай у высокай якасці, якую прадставіў іх аўтар — дырэктар Catholic.by кс. Аляксандр Улас.

Шчыра і проста, але і вельмі годна прывіталі вернікі на пачатку Імшы свайго пастыра, якога заўсёды радыя бачыць у сваім касцёле. Падараваныя іерарху кветкі сталі прыгожым дапаўненнем каштоўнага духоўнага падарунку — малітвы «Тваёй абароне», якую ўсе прысутныя згодна прамовілі за біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Узрушаны і крануты такой непасрэднасцю і цеплынёў чалавечых сэрцаў, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне па-айцоўску прывітаў прысутных на ўрачыстасці вернікаў і святароў.

Прамоўленую гамілію іерарх прысвяціў любові і дару.

"Мы верым у Бога, які ёсць любоў, таму кожная праява дабрыні, цеплыні, спачування і ахвярнасці — гэта больш ці менш недасканалы вобраз, адбітак, падабенства бясконцай Божай любові", — зазначыў напачатку біскуп Кашкевіч.

У святле Божага слова пастыр паказаў, каколькі важна ставіць любоў да Бога вышэй за ўсе іншыя, прамінальныя каштоўнасці.

"Пан Езус прыходзіць да нас у Эўхарыстыі, каб нас асвяціць сваёй бясконцай любоўю. Гэта добра разумелі нашыя продкі, таму там, дзе жылі, узводзілі святыні, каб мець Хрыста побач, каб пастаянна адчуваць Яго любоў і вучыцца жыць любоўю, дзяліцца ёю з бліжнімі. Сёння, дарагія браты і сёстры, мы дзякуем Пану Богу за гэтую цудоўную святыню — гэты касцёл, узведзены стараннямі нашых продкаў, якія жылі тут, што ўжо дзвесце гадоў з’яўляецца сведчаннем іх веры і любові да Хрыста Эўхарыстычнага", — падкрэсліў іерарх.

Біскуп нагадаў гісторыю будаўніцтва касцёла, няпросты лёс вішнеўскай святыні, а таксама ахвярных душпастыраў, якія неслі ў ёй служэнне дзеля духоўнай карысці і збаўлення даручаных іх пастырскай апецы мясцовых жыхароў, асаблівым чынам адзначыўшы вялікую святарскую руплівасць сённяшняга пробашча вішнеўскай парафіі кс. Антонія Казлоўскага.

На памяць іеарху пра гэты дзень быў падараваны гадзіннік з лімітаванага выдання, цыферблат якога паўтарае цыферблат гадзіннка гродзенскай катэдры — аднаго з найстарэйшых дзеючых вежавых гадзіннікаў у Еўропе.

Пасля заканчэння святой Імшы біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў усталяваны каля касцёла шасцітонны валун з высечаным на ім крыжам і дзвюмя датамі: 1820–2020. Гэты памятны юбілейны знак — выраз удзячнасці сённяшніх вернікаў Вішнева фундатарам і продкам, дзякуючы якім 200 гадоў таму у мястэчку быў пабудаваны касцёл, кансэкраваны ў гонар святога апостала Юды Тадэвуша.

2020-06-28-vishneva-001 Download 2020-06-28-vishneva-001
2020-06-28-vishneva-002 Download 2020-06-28-vishneva-002
2020-06-28-vishneva-003 Download 2020-06-28-vishneva-003
2020-06-28-vishneva-004 Download 2020-06-28-vishneva-004
2020-06-28-vishneva-005 Download 2020-06-28-vishneva-005
2020-06-28-vishneva-006 Download 2020-06-28-vishneva-006
2020-06-28-vishneva-007 Download 2020-06-28-vishneva-007
2020-06-28-vishneva-008 Download 2020-06-28-vishneva-008
2020-06-28-vishneva-009 Download 2020-06-28-vishneva-009
2020-06-28-vishneva-010 Download 2020-06-28-vishneva-010
2020-06-28-vishneva-011 Download 2020-06-28-vishneva-011
2020-06-28-vishneva-012 Download 2020-06-28-vishneva-012
2020-06-28-vishneva-013 Download 2020-06-28-vishneva-013
2020-06-28-vishneva-014 Download 2020-06-28-vishneva-014
2020-06-28-vishneva-015 Download 2020-06-28-vishneva-015
2020-06-28-vishneva-016 Download 2020-06-28-vishneva-016
2020-06-28-vishneva-017 Download 2020-06-28-vishneva-017
2020-06-28-vishneva-018 Download 2020-06-28-vishneva-018
2020-06-28-vishneva-019 Download 2020-06-28-vishneva-019
2020-06-28-vishneva-020 Download 2020-06-28-vishneva-020
2020-06-28-vishneva-021 Download 2020-06-28-vishneva-021
2020-06-28-vishneva-022 Download 2020-06-28-vishneva-022
2020-06-28-vishneva-023 Download 2020-06-28-vishneva-023
2020-06-28-vishneva-024 Download 2020-06-28-vishneva-024
2020-06-28-vishneva-025 Download 2020-06-28-vishneva-025
2020-06-28-vishneva-026 Download 2020-06-28-vishneva-026
2020-06-28-vishneva-027 Download 2020-06-28-vishneva-027
2020-06-28-vishneva-028 Download 2020-06-28-vishneva-028
2020-06-28-vishneva-029 Download 2020-06-28-vishneva-029
2020-06-28-vishneva-031b Download 2020-06-28-vishneva-031b
2020-06-28-vishneva-032 Download 2020-06-28-vishneva-032
2020-06-28-vishneva-033 Download 2020-06-28-vishneva-033
2020-06-28-vishneva-034 Download 2020-06-28-vishneva-034
2020-06-28-vishneva-035 Download 2020-06-28-vishneva-035
2020-06-28-vishneva-036 Download 2020-06-28-vishneva-036
2020-06-28-vishneva-037 Download 2020-06-28-vishneva-037
2020-06-28-vishneva-038 Download 2020-06-28-vishneva-038
2020-06-28-vishneva-039 Download 2020-06-28-vishneva-039
2020-06-28-vishneva-040 Download 2020-06-28-vishneva-040
2020-06-28-vishneva-041 Download 2020-06-28-vishneva-041
2020-06-28-vishneva-042 Download 2020-06-28-vishneva-042
2020-06-28-vishneva-043 Download 2020-06-28-vishneva-043
2020-06-28-vishneva-044 Download 2020-06-28-vishneva-044
2020-06-28-vishneva-045 Download 2020-06-28-vishneva-045
2020-06-28-vishneva-046 Download 2020-06-28-vishneva-046
2020-06-28-vishneva-047 Download 2020-06-28-vishneva-047

Тэкст: Catholic.by

Фота: Віталь Палінеўскі

 

0
  • #Вішнева(1)
  • #фэст(3)
  • #вернікі(60)
  • #Гродзенская дыяцэзія(123)
  • #святыні(9)
  • #біскуп Кашкевіч(143)
  • #юбілей(14)
Створана 29 Чэрвеня 2020
Абноўлена 29 Чэрвеня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя