Skip to main content

Сямейны конкурс да юбілею нараджэння св. Яна Паўла ІІ завяршыўся ў Смаргоні

smargon 30У парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся сямейны конкурс на лепшую творчую працу, звязаную з жыццём і дзейнасцю Вялікага Папы, з нагоды 100-гадовага юбілею яго нараджэння.

Сем’і парафіі актыўна паставіліся да гэтай справы, падрыхтаваўшы малюнкі, відэа, песню, вершы, асабістыя сведчанні.

smargon 25

У цэлым на конкурсе было прадстаўлена 26 творчых прац.

Галасаванне адбывалася ў два этапы: першы – праз інтэрнэт, другі – па меркаванні спецыялістаў (мастака, спецыяліста па відэа) і выбар лепшага верша па меркаванні вернікаў, якія не карыстаюцца інтэрнэтам.

Такім чынам былі вызначаны па два прызёры ў кожнай намінацыі:

малюнак: па выніках інтэрнэт-галасавання – Кірыл Цуканаў; па меркаванні мастака, настаўніка малявання Святланы Мусiк – сям’я Пятровых;

відэа і песня: па выніках інтэрнэт-галасавання – Кірыл Цуканаў; па меркаванні спецыяліста па відэа, Валерыя Дубіцкага з кампаніі «Аксіквідэа» – Вера Сінкевіч;

верш і апавяданне: па выніках інтэрнэт-галасавання – Людміла Беніцэвіч; па меркаванні парафіянаў, якія не карыстаюцца інтэрнэтам, – Рэгіна Белакапытава.

Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Арганізатары віншуюць пераможцаў і шчыра дзякуюць усім, хто ўзяў актыўны ўдзел у конкурсе, паказаўшы гэтым сваю любоў да Бога і ўдзячнасць Яму за жыццё і сведчанне веры св. Яна Паўла ІІ. Таксама арганізатары заахвочваюць наследаваць прыклад веры Вялікага Папы і яго сведчанне любові да Бога і бліжняга.

С. Магдаліна Кулай CSCII

 

вернікі, дзеці, конкурсы, Смаргонь, святыя, моладзь, Св. Ян Павел II