Радаснай падзеяй для вернікаў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе быў прыезд дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага на благаслаўленне страў на велікодны стол. Іерарх наведаў парафію ў Вялікую суботу, 11 красавіка.
У сваім слове іерарх адзначыў, што стол, за які мы будзем сядаць разам са сваімі сем'ямі ў Велікодную нядзелю, павінен быць падобны на літургічны стол, які называецца алтаром, дзе ўсе людзі адзіныя і роўныя перад Богам.
Потым біскуп благаславіў велікодныя стравы і памаліўся разам з парафіянамі.
У канцы іерарх павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам і пажадаў захоўваць у сэрцы святло і любоў, якім адорвае нас Уваскрослы Езус.
Кс. Юрый Марціновіч