
Кніга Уільяма А. Мэнінджэра, амерыканскага бенедыкціна са шматгадовай душпастырскай практыкай, усведамляе нам, што прабачэнне – гэта дарога, працэс, а не аднаразавы акт. Дае парады, як прайсці гэтую дарогу, і вылучае яе этапы. Як сродак прапануе медытацыйную і сузіральную малітвы.
