7-9 лютага ў кляштары айцоў кармэлітаў босых у Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшлі рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні свайго жыццёвага паклікання. Духоўныя практыкаванні адбываліся пад дэвізам “Не бойся сказаць Богу „так“ і адчыніць дзверы свайго сэрца”.
Удзел у рэкалекцыях прыняло пяць юнакоў з парафій Мядзеля, Нарачы і Мінска, дзе служаць кармэліты босыя. Праводзілі духоўныя практыкаванні aйцы Аляксандр Стока і Генрых Валэйка.
Падчас канферэнцый маладыя людзі разважалі над сваім пакліканнем у святле асобы і навучання св. Яна Паўла ІІ.
Кляштар айцоў кармэлітаў у мястэчку Гудагай, дзе пануе цішыня і супакой, было добрым месцам, каб разважаць над сваім жыццём. Галоўнай харызмай кармэлітаў босых з’яўляецца малітва. Хлопцы спрабавалі выйсці ў пустыню сваіх сэрцаў, каб адпачыць разам з Езусам і пачуць голас Божы.
А. Аляксандр Стока OCD