Як літургічны каляндар змяшчае ў сабе сукупнасць розных падзеяў, якія Касцёл узгадвае на працягу года, так і жыццё чалавека напоўнена незвычайнымі перажываннямі і акалічнасцямі, якія назаўсёды застаюцца ў памяці і сэрцы.
29 студзеня супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначыла дзень нябеснага заступніка эканома семінарыі кс. Валерыя Аброшкі.
Святую Імшу ў інтэнцыі імянінніка ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Пасля Эўхарыстыі ўся семінарыйная супольнасць пажадала паважанаму імянінніку няспынна ўзрастаць у любові да Хрыста. Семінарысты жадалі, каб прыкладам свайго жыцця ксёндз Аброшка фарміраваў у сумленні будучых святароў свядомасць самаахвярнага, бескарыслівага, напоўненага спачуваннем да бліжняга служэння.
Андрэй Юхнік
Фота: Павел Леановіч