Skip to main content

Урачыстасці ў Малой Бераставіцы

Парафія св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы паўстала напрыканцы XIX стагоддзя. Разам з паўстаннем парафіі быў пабудаваны касцёл пад гэтым жа імем.
m-berest
13 чэрвеня вернікі парафіі св. Антонія разам са сваім душпастырам кс. Андрэем Казлоўскім дзякавалі Богу за 160 год існавання касцёла. На гэтую парафіяльную ўрачыстасць у Малой Бераставіцы прыбыў душпастыр нашай дыяцэзіі, які ўзначаліў св. Імшу. Падчас Эўхарыстыі 29 вернікам быў удзелены сакрамант Бежмавання. Кс. Раман Катлімоўскі адзначыў у гаміліі, што гэты дзень багаты на ўрачыстасці: другі дзень святаў Спаслання Святога Духа, НПМ Маці Касцёла, урачыстасць апекуна касцёла св. Антонія, 160-годдзе касцёла і сакрамант Бежмавання. Казнадзей пажадаў вернікам, каб яны дзяліліся гэтай вялікай Божай радасцю з усімі, а таксама заахвоціў іх не баяцца быць святымі па ўзоры св. Антонія. Напрыканцы св. Імшы адбылася працэсія.

Больш інфармацыі пра гэтую ўрачыстасць будзе змешчана ў дыяцэзіяльнай газеце “Слова Жыцця”.