Skip to main content

Адбылося асвячэнне капліцы ў Палянах на Ашмяншчыне

palany kaplica 565 кастрычніка дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі здзейсніў асвячэнне адноўленай капліцы ў в. Паляны, якая належыць да парафіі Св. Міхала Арханёла ў Ашмянах.

Капліца пабудавана ў 1819 г. з фундацыі Амброзія Янкоўскага – мясцовага памешчыка, знаходзіцца на тэрыторыі могілак у паўночнай частцы Палянаў.

Ініцыятарам аднаўлення гістарычнага сакральнага будынка выступіў дэкан Ашмянскі кс. канонік Ян Пузына, да парафіі якога належыць тэрытарыяльна гэтая вёска.

У 2014 г. была здзейснена ацэнка стану захавання капліцы і падрыхтаваны план замены яе фундаменту. Працы датавала польскае Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Праект кансерватарска-будаўнічых прац выканалі Ежы Сталыгін і Мацей Вархоль з Нацыянальнага інстытута спадчыны ў Варшаве.

Замену фундаменту здзейсніла ў 2017 г. супольнасць рамеснікаў з Ашмянаў пад кіраўніцтвам Генрыка Раманчука з Сувалак (Польшча).

На пачатку кастрычніка гг. былі скончаны рамонтна-кансерватарскія працы ўнутры капліцы, якія праводзіў Пётр Ямскі з Інстытута мастацтва Акадэміі навук у Польшчы. Ён спланаваў унутранае абсталяванне капліцы. Шмат спецыялістаў было ўключана ў працы, каб капліца нанова атрымала жыццё і стала годным месцам малітвы.

palany kaplica 61

Адноўлены і вернуты да першаснага стану быў таксама алтар, у цэнтры якога знаходзіцца абраз св. Ганны. Сёння ён захоплівае сваёй прыгажосцю. Былі зроблены і новыя драўляныя дзверы ў брамы могілак.

Падчас Эўхарыстыі біскуп Юзаф Станеўскі разам са шматлікім духавенствам і вернікамі маліўся за тых, хто духоўным і матэрыяльным чынам падтрымаў справу аднаўлення капліцы.

Іерарх падзякаваў ініцыятару аднаўлення капліцы кс. Пузыну, якому так важна было, каб капліцы быў вернуты першасны стан, а таксама ўсім людзям добрай волі, якія прычыніліся да таго, каб адбылася гэтая ўрачыстасць асвячэння.

Сёння драўляная капліца на каменным падмурку, якая знаходзіцца на навышэйшым пункце могілак, у іх цэнтральнай частцы, захапляе прыгажосцю і сведчыць, што памяць пра папярэднія пакаленні вернікаў працягвае жыць у сэрцах католікаў ашмянскай зямлі.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Пётр Ямскi