Skip to main content

Душпастырству цвярозасці была прысвечана сустрэча маладых святароў у Тракелях

farmacyja 216-17 верасня адбылася фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства. Яна прайшла ў рэкалекцыйным доме пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

З лекцыяй у межах сустрэчы выступіў Юрый Гапонік, адказны за душпастырства цвярозасці ў Гродзенскай дыяцэзіі. Ён распавёў пра асаблівасці працы гэтага душпастырства, якое патрабуе таксама асаблівай увагі і ўключэння ў яго дзейнасць духоўных асобаў.

Адбылася дыскусія, падчас якой маладыя святары разам з адказным за душпастырства дыскутавалі над формамі падтрымкі і дапамогі асобам з алкагольнай залежнасцю. Акрамя таго, абмяркоўвалася роля духоўных дарадчыкаў у тэрапіі алкагалізму.

Ксёндз Ян Сарэла, мадэратар, адказны за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі, ад імя біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча падзякаваў святарам за прыбыццё на сустрэчу, а Юрыю Гапоніку – за азнаямленне сабраных з важнай тэмай у далейшай пастырскай дзейнасці ў парафіях дыяцэзіі.

Kс. Юрый Марціновіч