Skip to main content

Супрацоўнікі “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі пабывалі на свяце ўраджаю ў Ваўкавыску

1caritas 2

Супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі ўзялі ўдзел у фестывалі “Дажынкі”, які прайшоў 20 верасня ў Ваўкавыску.

Прадстаўнікі таварыства, якія паведамілі нам пра гэта, адзначаюць, што ўдзельнічалі ў свяце ўраджаю з радасцю, яно прайшло “ў цёплай і гасціннай атмасферы: з песнямі, танцамі, пахам духмянага хлеба і шчырай удзячнасцю за працу кожнага чалавека, які з пашанай ставіцца да зямлі і яе ўраджайных пладоў”.

Супрацоўнікі дабрачыннай арганізацыі “былі шчаслівыя сустрэцца з кожным і рады кожнай размове”.

Сярод удзельнікаў свята былі і тыя, хто цікавіўся дзейнасцю дыяцэзіяльнага “Caritas”. “Людзі падыходзілі да стэнда, на якім адлюстравана дабрачынная дзейнасць, дзяліліся добрым словам і ўсмешкай, выказвалі падтрымку”, – апавядаюць прадстаўнікі таварыства. Яны дадаюць, што “дзякуючы гэтым шчырым сведчанням упэўнены, што можа жыць надзея для іншых”.

1caritas 1

“Наша дабрачынная місія ўдзячная кожнаму за цёплыя размовы, за цікавасць да нашай дзейнасці і за тое, што разам, незалежна ад узросту і светапогляду, мы можам ствараць адзіную супольнасць, дзе пануюць міласэрнасць і дабрыня”, – кажуць прадстаўнікі “Caritas”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі