Skip to main content

У Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для біскупаў

rec biskupy 7

З 22 па 24 верасня ў рэкалекцыйным доме ў Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для біскупаў.

Правёў духоўныя практыкаванні кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Галоўнай падзеяй кожнага дня рэкалекцый была святая Імша, якую біскупы цэлебравалі між іншым у інтэнцыі Беларусі і ўсіх яе жыхароў. Таксама ў праграме былі разважанне над Божым словам, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, братэрскія сустрэчы.

23 верасня ўдзельнікі рэкалекцый прысутнічалі на абрадзе благаслаўлення рэзідэнцыі біскупа эмерыта Аляксандра Кашкевіча, якая цяпер будзе размяшчацца ў рэкалекцыйным доме, і павіншавалі біскупа з 76-годдзем, якое ён адзначаў у гэты дзень. 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі