Skip to main content

Паведамленне з 95-а пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

2025 09 26 Pasyedzhannye Sapotskin 1

25 верасня 2025 года ў Сапоцкіне прайшло 96-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел Старшыня ККББ Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі, Віцэ-старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскуп Андрэй Зноска, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, біскуп эмэрыт Аляксандр Кашкевіч, біскуп эмэрыт Казімір Велікаселец.

Напярэдадні пасяджэння з 22 па 24 верасня ў рэкалекцыйным доме Caritas Гродзенскай дыяцэзіі ў Сапоцкіне біскупы перажылі рэкалекцыі, якія для іх правёў ксёндз канонік доктар Віктар Гайдукевіч SDB.

Падчас паседжання былі парушаны і абмеркаваны шэраг бягучых пытанняў, якія датычаць рэлігінага жыцця Касцёла ў Беларусі. Была зацверджана Рада па прававых пытаннях пры ККББ, старшынёй якой з’яўляецца біскуп Андрэй Зноска, а дарадчыкамі — ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, ксёндз канонік доктар Віктар Гайдукевіч SDB, ксёндз канонік Аляксей Ляшко, ксёндз канонік Віталій Вайцяхоўскі.
У паседжанні таксама прынялі удзел прадстаўнікі Апостальскага Пасаду: Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа і Сакратар Нунцыятуры мансеньёр Кшыштаф Сэрока.

У сваёй прамове да біскупаў нунцый нагадаў прысутным іерархам аб важнай ролі сінадальнасці і празрыстасці ў служэнні ў Касцёле.

Пленарнае пасяджэнне завяршылася супольнай малітвай.

Сапоцкін, 25 верасня 2025 г.

Біскуп Юрый Касабуцкі

Генеральны Сакратар ККББ

Ксёндз канонік Юрый Ясевіч

Дапаможны Сакратар ККББ

Паводле Catholic.by