8 ліпеня вырушыла ў 24-ы раз пешая пілігрымка з Ваўкавыска на штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях.
Пілігрымка стартавала пасля Імшы ў касцёле св. Вацлава. Падчас Эўхарыстыі ўдзельнікі пілігрымкі даверылі Богу свае штодзённыя справы і бліжэйшыя пяць дзён шляху.
Шлях пілігрымкі будзе ісці праз гарады і вёскі. На першы начлег удзельнікі спыніліся ў Правых Мастах. Наступныя начлегі будуць у Жалудку, Тарнове і Лідзе на тэрыторыі парафіі Святой Сям’і.
Кожны дзень пілігрымкі пачынаецца святой Імшой. У дарозе ўдзельнікі слухаюць канферэнцыі, разам моляцца і спяваюць, утвараюць супольнасць. Усё гэта, напэўна, дапаможа зрабіць кожнага з іх моцным у веры і дасць магчымасць духоўнага ўзрастання.
Кс. Юрый Марціновіч