Skip to main content

Бежмаванне ў Вішняўцы

26 мая ў мікрараёне Вішнявец у Гродне ў парафіяльным касцёле Божай Міласэрнасці адбылося бежмаванне, якое ўдзяліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Мікрараён Вішнявец вельмі малады, тут жыве шмат маладых сем’яў, таму да бежмавання сёлета прыступіла 170 чалавек.

У гаміліі, з якой звярнуўся да вернікаў кс. Раман Катлімоўскі, было падкрэслена значэнне сакрамэнту бежмавання ў жыцці верніка. Казнадзей заахвоціў моладзь да таго, каб яна крочыла за Езусам, а таксама малілася і ўмела прымаць тыя пакуты, якія мы часам дасвядчаем у сваім жыцці. Як узор кс. Раман прыгадаў моладзі постаць вялікага папы, бл. Яна Паўла II. Супольную малітву ўпрыгожыў хор Cantate Domino.