Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Гродзенскі ўзначаліў працэсію Божага Цела ў Навагрудку

24 Чэрвеня 2019
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 24 Чэрвеня 2019

nv bcela 1323 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прыбыў у Навагрудак, каб узначаліць працэсію Божага Цела вуліцамі горада. Такая значная падзея была прымеркавана да ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначаў 20 чэрвеня.

Спачатку ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі бл. Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка, біскуп узначаліў святую Імшу. На ёй сабраліся жыхары горада, сёстры назарэтанкі, якія шмат гадоў звязаны з Навагрудкам, і шматлікія госці.

У гаміліі пастыр Гродзенскай дыяцэзіі падкрэсліў, што ў свята Божага Цела духоўная рэчаіснасць бачным, а разам з тым сімвалічным чынам пераносіцца ў месца, якое звычайна не асацыюецца ў нас з Богам і малітвай.

“Пан Езус, утоены ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, пакідае табэрнакулюм, выходзіць з касцёлаў і капліц, праходзіць між дамоў, установаў, ідзе каля крамаў, рэстаранаў, прыпынкаў”, – дадаў іерарх. Па яго словах, дарогі, па якіх штодзённа спяшаюцца натоўпы людзей, вуліцы, якімі едуць машыны і аўтобусы, у гэты выключны дзень становяцца месцам малітвы, публічнага праслаўлення Бога і вызнавання веры.

“Працэсія Божага Цела нагадвае нам, што ў нашым жыцці існуе штосьці большае за часовыя справы, што Бог сапраўды прысутны ў свеце. Што ў нашай вандроўцы праз жыццё мы не адны, бо Хрыстус да канца нас палюбіў і, уваходзячы на нашы шляхі, зрабіў іх таксама сваімі шляхамі”, – сказаў біскуп.

Іерарх падкрэсліў, што сёння кожны можа спаткаць Хрыста на шляху свайго жыцця і кожны запрошаны пачуць у сваім сэрцы прарочыя словы св. Яна Паўла ІІ, якімі ён распачаў свой пантыфікат: “Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!”

nv bcela 23

Біскуп заахвоціў вернікаў не баяцца адчыніць Хрысту дзверы свайго сэрца, бо Ён прыходзіць да чалавека з любоўю, прыходзіць як дар з самога сябе.

Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія вуліцамі Навагрудка. Яна спынялася ля чатырох алтароў, перад якімі вернікі перапрашалі за грахі, скіроўвалі да Бога свае просьбы і дзякавалі Яму, схаванаму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, за ўсё дабро, якое атрымліваюць кожны дзень.

Працэсія скончылася ў цэнтры горада каля касцёла св. Міхала Арханёла.

Падчас візіту ў Навагрудак Біскуп Гродзенскі асвяціў пры ўваходзе ў касцёл Перамянення Пана памятную табліцу з надпісам, што гэтая святыня ўстаноўлена санктуарыем бл. Марыі Стэлы і яе 10-ці паплечніц, мучаніц з Навагрудка.

nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela
nv_bcela Download nv_bcela

Kс. Юрый Марціновіч

 

0
  • #Фотарэпартаж(236)
Створана 24 Чэрвеня 2019
Абноўлена 26 Чэрвеня 2019
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя