30 снежня дзеці і моладзь парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) выступілі з тэатральным прадстаўленнем, прысвечаным святам Божага Нараджэння.
Прадстаўленне мела назву "Жыццё – гэта дар Божы". Таму маладыя акцёры падкрэслілі, што жыццё, якое кожны чалавек атрымаў у дар ад Бога, з’яўляецца вялікім і найкаштоўнейшым дарам. Таму таксама адзначалася неабходнасць цаніць кожную хвіліну свайго жыцця і захоўваць жыццё кожнага зачатага дзіцяці.
У прадстаўленні звярталася ўвага, што кожны чалавек важны, бо кожны створаны на вобраз і падабенства Бога і адкуплены Хрыстом, і чалавечнасць кожнага носіць у сабе Хрыстус Пан.
Маладыя акцёры заахвоцілі ўсіх прысутных выражаць у сваёй штодзённасці, учынках і паводзінах, павагу да кожнага чалавека.
Kс. Юрый Марціновіч