Skip to main content

Дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў службы аховы здароўя

14 мая ў Гродне адбудзецца дыяцэзіяльнае спатканне супрацоўнікаў службы аховы здароўя.
Душпастырства ўрачоў дзейнічае ў нашай дыяцэзіі ўжо тры гады. Кожную трэцюю нядзелю яго ўдзельнікі збіраюцца а 16-й гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле на супольнай Эўхарыстыі, пасля якой маюць час на размовы і цікавыя тэмы ў цёплай, прыязнай атмасферы. Душпастырства – гэта не толькі супольная малітва, але і экскурсіі ў Польшчу, і пілігрымкі як у беларускія, так і польскія санктуарыі, і цікавае правядзенне часу з Богам.
Сёлета з нагоды 20-годдзя ўстанаўлення дыяцэзіі адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў службы аховы здароўя, якая распачнецца ў гродзенскай катэдры супольнай Эўхарыстыяй пад кіраўніцтвам кс. бпа Аляксандра Кашкевіча.
Праграма сустрэчы:
09.00 – св. Імша ў катэдральнай базыліцы пад кіраўніцтвам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча
10.00 – Пераезд у абласную клінічную бальніцу (“Пышкі”)
11.00 – Прывітанне
    - сп. Савіцкі Cвятаслаў Эдуардавіч, галоўны ўрач Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы
    - Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
11.301-ы рэферат “Хрысціянскі светапогляд і фарміраванне біямедыцынскай этыкі”
(кс. праф. др Станіслаў Важэшак, Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага, Варшава)
12.152-гі рэферат “Задачы і выклікі для ўрача-хрысціяніна ў XXI стагоддзі”
    (канд. мед.навук сп. Рамана Драбік, Германія)
13.00 – Перапынак на каву
13.153-ці рэферат “Псеўдалячэнне неакультаў і акультызму і іх уплыў на духоўнае жыццё”
14.00 – Абед
15.00 – Канцэрт Гродзенскай філармоніі
15.454-ты рэферат “Сітуацыя супрацоўнікаў службы аховы здароўя ў Беларусі”
    (урач сп. Аляксандр Цыліндзь, Гродна)
16.15 – Дыскусія
17.00 – Падвядзенне вынікаў і заканчэнне канферэнцыі