Skip to main content

Адбыліся рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі

rec swiatary 9

З 1 па 4 верасня ў Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Духоўныя практыкаванні адбываліся ў рэкалекцыйным доме, правёў іх а. Аркадзь Куляха OCD. Святары разважалі на рэкалекцыях над тым, як у новым навучальным і катэхетычным годзе зрабіць сваё служэнне больш плённым.

У межах рэкалекцый Імшу, якая праходзіла ў сапоцкінскім парафіяльным касцёле, цэлебравалі разам з астатнімі святарамі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. На літургіі асаблівым чынам маліліся за ўвесь прэзбітэрый Касцёла на Гродзеншчыне.

Біскуп Уладзімір Гуляй адзначыў, што час, які святары праводзяць разам на малітве, спрыяе будаванню іх адзінства.

Рэкалекцыі для святароў дыяцэзіі прайшлі таксама ў канцы жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, правёў іх а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі