Skip to main content

Фотафакт: парафіяльны хор са Смаргоні выступіў з канцэртам

fotafakt24 лістапада, з нагоды літургічнага ўспаміну св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, адбыўся канцэрт у парафіі Св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

Канцэрт прадставіў парафіяльны хор, які ўзнік два месяцы таму і за гэты час ужо заваяваў вялікую прыхільнасць парафіян.

У ходзе канцэрту былі выкананы рэлігійныя песні, за што вернікі, прысутныя ў капліцы, аддзячылі гучнымі апладысментамі. Пробашч кс. Яўген Учкуроніс ад імя ўсіх сабраных падзякаваў за прыгожы духоўны спеў і выказаў надзею, што гэтая добрая справа ў парафіі будзе развівацца.

Kс. Юрый Марціновіч