Skip to main content

Вечар паэзіі адбыўся ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне

paezija1019 лістапада ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле распачаўся "Тыдзень талентаў". Першая сустрэча была прысвечана паэзіі. Спатканне праходзіла пад дэвізам "Дух Святы, Натхняльнік, прыйдзі да нас". Вечар распачаўся св. Імшой і адмысловай малітвай, у якой удзельнікі прасілі Святога Духа дапамагчы адкрыць і развіваць свае здольнасці.

Вечар паэзіі праходзіў у сутарэннях касцёла ў сакральнай атмасферы пры святле свечак пад спакойную музыку. Было бачна, як кожны з выступоўцаў укладваў душу ў напісаныя радкі. Вершы былі глыбокімі, жыццёвымі і напоўненымі Божым святлом. Панавала атмасфера гармоніі, спакою, цяпла і адкрытасці. У вачах слухачоў стаялі слёзы радасці і смутку, кожны пачуў для сябе нешта важнае. Гэта немагчыма апісаць словамі, але сабраныя адчувалі прысутнасць Святога Духа. Гэта Ён тварыў, Ён даваў смеласць дзяліцца сваім талентам і Ён дзейнічаў у сэрцах тых, хто слухаў вершы.

paezija7

На заканчэнне спаткання адбыўся вершаваны экспромт. Вернікі атрымалі першы радок верша, пасля чаго агучвалі фразы, якія спантанна нараджаліся ў іх у галаве. Прычым ўдзельнічалі нават тыя, хто ніколі не рыфмаваў. У выніку атрымаўся прыгожы верш, напоўнены глыбокім сэнсам. Гэта яшчэ раз даказвае, што талент мае кожны, трэба толькі маліцца аб яго распазнанні і імкнуцца яго развіваць.

paezija9

Запрашаем прыняць удзел у працягу "Тыдня талентаў". Арганізатары гарантуюць, што кожны дзень будзе насычаным і незабыўным!

Ганна Паўловіч

***

Вершаваныя ўражанні ад удзельнікаў сустрэчы.

 

Таланты - это мега круто!

Таланты - это супер класс!

Ведь это ж, люди, просто чудо,

Что Бог так сильно любит нас!

Спасибо же за вдохновенье!

За ту поддержку, теплоту,

Что подарил нам понедельник,

За все улыбки, доброту!

Спасибо, Боже, что собрал нас

В большую дружную семью!

Какая это всё же радость

Дарить Надежду и Мечту!

Ларыса Гаеўская

 

Я Господа за все благодарю.

Ему всецело доверяю жизнь мою.

Ведь бесконечно я Его люблю,

И свет любви Его другим несу.

Как много каждый получил с небес.

За каждого из нас Христос воскрес.

Талантом одарил Бог каждого из нас,

И главное, чтоб Дух Надежды не погас.

Закапывать талант ты не спеши,

Его найти стремись ты в глубине души.

Ты просто слушай, чуть дыши,

Господь придёт к тебе в ночной тиши.

И Дух подскажет : "Ты готов!

Твори добро! Люби врагов!"

Ты можешь многое, поверь!

Оставь лишь сердца приоткрытой дверь.

Чтоб Дух Святой там мог творить,

И ты по-прежнему уже не сможешь жить.

Ганна Паўловіч