14 ліпеня была арганізавана пілігрымка на роварах з Геранён да цудатворнага абраза Маці Божай у Тракелях.
Парафіяне ў колькасці 11 чалавек на чале з пробашчам кс. Дзмітрыем Несцерам пераадолелі шлях у 16 км, каб стаць на калені перад Маці, якая прытуляе да свайго сэрца кожнага пілігрыма.
Пачалося паломніцтва малітвай Вяночка да Божай Міласэрнасці ў касцёле св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах. Пасля благаслаўлення пілігрымы вырушылі ў дарогу. На шляху ў Тракелі геранёнскіх парафіян асвятляла гарачае сонца і ахаладжаў цёплы дождж.
У санктуарыі адбылася святая Імша, на якой пілігрымы са шчырым сэрцам маліліся ва ўсіх тых просьбах, з якімі перадольвалі гэты шлях. Скончылася малітва Літаніяй да Найсвяцейшай Панны Марыі ў інтэнцыі парафіі і ўсіх геранёнскіх сем’яў.
Перад вяртаннем пілігрымаў дадому кс. Юрый Бяганскі, кусташ санктуарыя ў Тракелях, запрасіў іх прыехаць на наступны год зноў, але ўжо ў большай колькасці.
Aнастасія Мішкура