Skip to main content

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі “З Духам Святым” для трох парафій

rec ng 3

З 21 па 23 лістапада пры касцёле навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала прайшлі рэкалекцыі “З Духам Святым” для слухачоў евангелізацыйнага курса “Альфа” з трох парафій: у Нароўлі (Пінская дыяцэзія), у мікрараёне Уручча ў Мінску і ў Фаніпалі (Мінска-Магілёўская дыяцэзія).

У правядзенні рэкалекцый дапамагалі служыцелі курса “Альфа” з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне вядуць курс у Нароўлі, і з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, якія вядуць яго ў мікрараёне Уручча і ў Фаніпалі.

Праграма рэкалекцый была вельмі насычанай, уключала малітву, Эўхарыстыю, канферэнцыі пра Святога Духа, працу ў групах, шматлікія сведчанні. Была магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі