Skip to main content

Парафія Гродна-Аўгустовак заняла 1-е месца па футболе на Парафіядзе ў Варшаве

parafijada w wa 58-14 ліпеня ў Варшаве адбылася 30-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі (15 парафіяльных супольнасцяў). Многія ўжо атрымалі медалі і паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.

Каманда гродзенскай парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак) з дзевяці каманд-удзельніц ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў занялa першае месца па футболе. Каманда выйграла ва ўсіх матчах і фінале. Усе футбалісты атрымалі залатыя медалі і кубак Пераможцаў.

Акрамя таго, прадстаўнікі парафіі занялі прызавыя месцы ў іншых катэгорыях:

  • 1-е месца па бадмінтоне (Валерый Сяўрук) - катэгорыя гімназія
  • 1-е месца па плаванні, класічны стыль (Альберт Ронік) - катэгорыя гімназія
  • 1-е месца па плаванні, вольны стыль (Альберт Ронік) - катэгорыя гімназія
  • 2-е месца па шашках (Вераніка Жыгуліч) - катэгорыя гімназія
  • 2-е месца ў конкурсе малюнка (Аліна Сяўрук) - катэгорыя ліцэй
  • 3-е месца па настольным тэнісе (Кірыл Тарасюк) - катэгорыя гімназія

parafijada w wa 32

Асобнай спартыўнай падзеяй падчас юбілейнай Парафіяды быў таварыскі футбольны матч паміж паліцыяй Варшавы і зборнай Парафіяды. Матч праходзіў у цудоўнай атмасферы дзякуючы падтрымцы балельшчыкаў – удзельнікаў Парафіяды, якія ў лічбе каля 1500 чалавек запоўнілі трыбуны ў спартыўнай зале і на працягу ўсяго матчу падтрымлівалі абедзве каманды. 

У вельмі напружнай барацьбе перамогу атрымала каманда паліцыі Варшавы з лікам 7-6.

У складзе зборнай Парафіяды былі кс. Артур Малафей – апякун каманды Гродна-Аўгустовак, брамнік Вадзім Сляпец і Антоні Сучкоў (які ў гэтым матчы забіў тры галы) – таксама з гэтай парафіі.

Напрыканцы матчу капітаны каманд атрымалі памятныя кубкі, пераможцы – залатыя медалі, а іншыя – сярэбраныя.

JM