Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі адбыўся ў Іўі

iue sakr kanf 2129 чэрвеня, у адпустовую ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у парафіі ў Іўі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі.

Святую Імшу іерарх цэлебраваў у інтэнцыі ўсёй парафіяльнай супольнасці, а таксама за тых, хто прымаў сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Вітаючы пастыра дыяцэзіі, пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі адзначыў, што адпустовая ўрачыстасць – нагода ўсвядоміць, што кожны чалавек, асабліва тыя, хто прымае ў гэты дзень сакрамэнт канфірмацыі, пакліканы даваць сведчанне пра Хрыста.

Біскуп заклікаў вернікаў на ўзор апосталаў Пятра і Паўла старацца быць адважнымі сведкамі Хрыста, нават калі гэта пагражае пераследам і неразуменнем з боку іншых.

iue sakr kanf 11

Іерарх заклікаў моладзь заўсёды імкнуцца жыць у Божай ласцы, якая дазваляе чалавеку ўзрастаць у пакліканні да святасці.

На заканчэнне ўрачыстасці вернікі, якія прынялі сем дароў Духа Святога, выказалі ўдзячнасць Богу, які клапоціцца пра сваіх дзяцей, катэхетам, якія іх падрыхтавалі да гэтай падзеі, і біскупу, які ўдзяліў сакрамэнт.

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Баляслаў Гавецкі