Skip to main content

Новага пробашча прывіталі ў Тракелях

novy kustasz 1129 чэрвеня ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях падчас святой Імшы адбылося ўрачыстае ўстанаўленне на пасадзе новага пробашча, кс. Юрыя Бяганскага.

“Устанаўленне” пробашча – значыць яго ўвядзенне на пасаду. Абрад узначаліў кс. канонік Генрык Яблонскі, дэкан Радунскага дэканату. Спачатку быў прачытаны дэкрэт біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, а затым дэкан перадаў новаму пробашчу ключы ад святыні і ад імя ўсіх святароў прывітаў яго.

Новы пробашч прамовіў малітву Credo (“Веру ў Бога”) i склаў урачыстую прысягу вернага здзяйснення абавязкаў пробашча. У гаміліі ён адзначыў важнасць будавання парафіяльнай супольнасці, клопату пра даручаных яго апецы парафіян і адказнасці за іх збаўленне.

Таксама кс. Юрый Бяганскі папрасіў аб малітоўнай падтрымцы і жывым спадарожнічанні параіян у яго імкненні да неба. На заканчэнне Эўхарыстыі святара прывіталі вернікі парафіі.

novy kustasz 6

Ён завяршыў  Імшу, якая цэлебравалася ў імя ўсёй тракельскай парафіі, падзякай усім за прысутнасць і ўдзел у падрыхтоўцы гэтай урачыстай падзеі.

У прысутнасці біскупа Аляксандра Кашкевіча і дэкана дэканату ў той жа дзень новы пробашч, а адначасова кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў, падпісаў пратакол аб здачы і атрыманні.

Ксёндз Юрый Бяганскі паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне (Шчучынскі дэканат), 11 гадоў з’яўляецца святаром. Спаўняў святарскае служэнне ў парафіях Маці Божай Ружанцовай у Радуні, Святой Сям’і і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, кіраваў душпастырствам хворых у лідскай бальніцы. Скончыў тэалагічны факультэт Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча).

JM